Прызнанне

Я сказала, што цябе кахаю... На сэрцы лёгка i палёт. Але так кепска – адчуваю Нашага адрознення мёд.

Калi не здолець разам быць Я б так хацела навучыцца Цябе любiць-любiць-любiць, Сапраудна, безадказна лiцца!

Узняць сябе на гэтых крылах, Убачыць волю у вышынi I тваю веру клапатлiва Несцi, не выпускаць з рукi. 17 сакавiка, 2010



Обсуждение закрыто.