Прызванне

Ня можа быць заусёды кепска, Удзень i уноч здараецца жыццё. Калi усе жауранкi сапуць крэпка, Адзiн з iх стау начным байцом.

Чаму ж ён не глядзеу спакойна З падкоркавых сабранняу сны. Што павяло таго малога У край цемры, зорнай нематы?

Шукау адказ на дзённыя пытаннi: З чаго пачынаецца усход? Чаму пад сонцам вiдаць далей I колерау на цэлы брод?

Блукау па цёмным закавулкам, Падрау галiннем усе бакi. Разглядвау зорныя малюнкi, Паквакау з жабай ля ракi.

Ён не зауважыу, як пацiху Чапляуся за траву усход, Але стамiуся, прылёг крыху I сон забрау яго у паход.

Прачнууся дзесьцi ужо к абеду, Не разумеючы дзе сам, Як спахвацiуся - й прама у неба Каб ацвярэзiць жухлы стан.

Расказвау увечары суседу Пра паляваннi на жыццё, Жалiуся на цяжкое крэда Шматварыянтнае быццё.

Устрапянууся раптам малец, – Адбiтак бачыць на вадзе. «Я ж  ранiшняя птушка! Памяць: Прызванне не губляць нiдзе!» травень – жнiвень, 2010



Обсуждение закрыто.