За чысціню думак!

Салiгорск – адзiн з адметных беларускiх гарадоу, што мае не надта чыстае паветра. Хаця калiй i з’яуляецца карыснай рэччу для раслiн i ужываецца штодзённа чалавекам з гароднiнай, садавiнай ды злакамi, але нiяк не садзейнiчае паляпшэнню экалагiчнага становiшча горада i раёна. Паветра забруджваецца ужо на працягу 60 з цалкам год шкоднымi выкiдамi, а знакамiтае Cалiгорскае вадасховiшча атрутнымi адходамi. А хiба усё гэта не павышае лiк ракавых захворванняу, паслабленне iмуннай сicтэмы, нараджэнню дзяцей з паталогiямi? Амаль з усiх бакоу акружылi малютку солеадвалы, дзе скапiлася 608 мiльёнау тон адходау мiнеральных угнаенняу. Яшчэ на 900 гектарах у шламасховiшчах зараз знаходзiцца 71 мiлiён тон атрутнай саленнай гразi. I дзеля гэтага кожны дзень зарываецца пад зямлю за калiйнымi угнаеннямi амаль палова жыхароу гораду. Што яны там забылi ??

Грошы на сваё здароуе, якое там жа  i пакiдаюць, цi збiраюць свайму ж прадпрыемству на экалагiчныя патрэбы? Але застауся у горада яшчэ адзiн бок, з якога прабiваецца чыстае паветра. Працяглая зялёная стужка лесу са мноствам запрашальных сцежак, сярод якiх красуецца i вабiць кожнага прахожага сцяжына здароуя, што вядзе да крынiц. Вось там сапрауднае хараство i лагода! Гэта тое месца, якое абавязкова трэба наведваць кожны дзень. Адчуваеш сябе як у казцы «Хронiкi Нарнii», адчыняеш шафу, а там… празрыстае паветра, iскрыстая вада, не зашлакованыя пачуццi, I давольныя сытыя птушкi шчабечуць свае песенькi. Гэта выдатнае месца не толькi для дабыцця чыстай пiтной вады, але i для сустрэчы са сваёй асэнсаванасцю, размовы з Богам. Асабiстай увагай у гэтай нататцы хочацца надзялiць яшчэ адзiн, нявельмi распаусюджаны, нажаль, сярод нашых людзей занятак – расцiранне цела крынiчнай сцюдзёнай вадою. Працэс дорыць магутны і танны зарад бадзёрасцi і радасцi жыцця. Сама, нажаль, не спрабавала, але прысутнiчала шмат разоу пры тым, як гэта рабiу мой сябра. Чалавек мяняецца адназначна!! 🙂 А каб у зiмку не акалець i не захварэць, абавязкова трэба разагрэцца.

Гледзячы на такое нельга не успомнiць народную гаворку «В здоровом теле здоровый дух». I я гэтаму прамы сведка 🙂

Звяртаюся да усiх грамадзян любой краiны – шукайце размовы з прыродай, наколькi б занятыя вы нi былi сваiмi справамi. Падпiтвайце сваю энергiю прыроднай, дзеля таго, каб частку, (а не усю) астауляць яе на працы!



Обсуждение закрыто.