Аб вядомым, але не вядучым.

А ведаеце вы, што у вашым горадзе заусёды была i ёсць магчымасць размяць свае косцi? Я маю на увазе спорт 🙂 Канешне ведаеце, але на гэтым i кропка. А што калi па дарозе дадому, цi у магазiн за ежай i пiтвом заглянуць у фiзкультурна-аздарауляльны комплекс? Паглядзець у вочы тых, "мясцовых". I сапрауды, яны ж гараць! Але увага! На гэтым можна i спынiцца. Не губляйцеся! Павярнiце налева, альбо направа (якi бок больш прывабiць) i рухайце сябе да вiдовiшчау! Вось ужо чуваць адметныя свiсцячыя гукi, гэта каманда падцягнутых хлапцоу у вялiкай зале грае у футбол. Бадзёрыя, уважлiвыя, азартныя. I раптам ускрыкi "гол!" Зацiкавiуся?

Рэальныя факты:
  • 20 сакавiка 1976 года гулец «Астон Вiллы» Крыс Нiкол супраць «Лестэр Сiцi» забiу па два мячы i у вароты працiунiка, i у свае. Матч скончыуся з лiкам 2:2
  • Рэкорд вынiкау гульнi належау шатландскаму клубу “Бон Аккорд”, якi у 1885 годзе разграмiу “Арброут” з лiкам 36:0.
  • У фiнале кубку англiйскай лiгi 2005 года быу зафiксаваны рэкорд шуму на стадыёне. Пасля голу гульца «Лiверпуля» Рыiсе у вароты лонданскага «Чэлсi» мэрсiсайцкiя аматары нарадзiлi крык магутнасцю 130,7 дэцыбела. Дасягненне было занесена у «Кнiгу Гiнэса».

Iдзем далей. Вось прабягаюць з каляровымi дыванамi i маленькiмi гантэлькамi стройныя дзяучаты у трыко. А услед iм iнструктар настауляе: "Размяшчайцеся! Я хутка! Толькi вазьму аудыёмагнiтафон". Аэробiка - надта вясёлы i прыгожы занятак… Рухайся сабе пад музыку, танцуй! I чаму б не парадавацца? Тым больш, што сёння, у залежнасцi ад пастауленай мэты, можна выбраць аздарауляльную, прыкладную (гiмнастыка, аэрабоксiнг), цi спартыуную аэробiку.

А вось, з блакiтных дзвярэй па-аднаму, цi па-двох выходзяць людзi. Чаму ад iх так вее духмяным i адразу хлараваным паветрам? Чаму у некаторых чырвоня вочы? Ды яны проста не купiлi сабе падводных акулярау! Плаванне - гэта унiкальны вiд спорта. Па таму агульнаумацавальнаму i аздарауляльнаму уздзеянню, якое яно аказвае на арганiзм, а асаблiва на сэрца i мышачны аппарат, яму няма роуных сярод iншых вiдау фiзiчнай актыунасцi. Карысць ад плавання абавязкова можа вынесцi кожны. Заняткi у вадзе аказваюць спрыяльнае уздзеянне на людзей рознага узросту i стану здароуя. Воднае асяроддзе у шмат разоу шчыльней за паветранае, супрацiуленне вады вышэй супрацiулення паветра, таму мышцы у вадзе працуюць куды больш актыуна, чым на сушы.

… цок-цок… цок-цок.. гукi усё званчэй i рытмчней. Чуваць як шэркаюць падэшвы па падлозе. "5:7 - твае падачы". Тэнiсiсты, як своеасаблiвыя танцоры у рытме шарыка рухаюцца каля стала, яны у патоку, яны iмкнуцца да прыгажосцi. Бо як толькi паспяшаеш, цi запаволiшся, адразу лiк павышаецца, але не на тваю карысць.

Яшчэ у 1901 годзе упершыню была зарэгiстравана назва гэтай гульнi, якая складалася з двух простых словау "ping" (гук, якi ствараецца пры удары мячыка аб ракетку) i "pong" (калi мяч адскоквае ад стала). Першыя правiлы гульнi былi створаны у Англii. Адна партыя вялася да 30 ачкоу, пасля (незадоуга да XXI стагоддзя) да 21, а сёння - да 11. Цiкава, што форма удзельнiкау па тым меркам была строгай: жанчыны - у доугiх сукенках, мужчыны - у смокiнгах. А сёння што уяуляе сабою строгая форма?

Цiкавыя факты:

  • У 1958 годзе Джэй Фостэр выйграу нацыянальны чэмпiянат Ямайкi па настольным тэнiсе. На той момант яму было усяго 8 гадоу.
  • У 1936 годзе на адкрыццi аднаго з турнiрау па настольным тэнiсе паляк Алекс Энрлiх i румын Панет Фаркаш разыгравалi адзiн мяч на працягу 2 гадзiн 12 хвiлiн.

Такiм чынам, любая справа можа здзейснiцца, калi ёю "загарэцца". I не абавязкова кудысьцi ездзiць шукаць па горадзе фiзкультурна-аздарауляльныя установы. Без сумненняу такое ж салодкае поле магчымасцей прысутнiчае у кожнай школе, сярэдняй спецыяльнай, цi вышэйшай вучэбнай установе, на кожным прадпрыемстве (калi толькi яно не падпольнае) ёсць спецыяльныя памяшканнi, дзе можна адчуць сябе спарцмэнам! Таму не губляйце дарма часу на лауцы каля пад'езду, а аб'ядноувайцеся у каманды, удзельнiчайце у спаборнiцтвах. Хто ведае, а можа вы прызваны пераможца!?



Обсуждение закрыто.