Об авторе

Cустрэлiся аднойчы Ганна з Аляксандрам, паўгады прыглядалiся адзiн да аднаго i вырашылi ўсё ж насiць адное прозвiшча – Ясючэня. Не мiнула i году як на свет з’явiлася дзяўчынка, iмя якой (па матчыных капрызах) далi Насценька. У пашпартным стале крыху перайначылi – Настасся. Доўга мiрылася з гэтым дзяучынка, i у рэшце рэшт «сцярпела-злюбiла», прыняла за СВАЁ. I служыць цяпер яно i прэзентуе дзяўчынку паўсюдна. Таму вiтайце!

yastasya: я – стася – адзiная такая ў гэтым часе!


На гэты момант маю 25 гадоў. I досюль я нясу пытанне: дзеля чаго я тут? Якая ў света з мяне патрэба? А жыццё ўсё цячэ i само па сабе будуе маю гiсторыю. Калi-некалi здараецца сапраўднасць – адпаведнасць iснавання майму прызначэнню (так адчуваю, але толькi пасля асэнсаванасцi.. i што там было? Зараз толькi упэўненасць, што ЯНО прыходзiць.)

Дык чаму ж я вырашыла зрабіць свой сайт?

Па-першае, у наш век аўтаматызацыі і глабалізацыі – гэта выдатны спосаб самавыяўлення. Размясціць у бязмежным інтэрнэт-сеціве свае творы і думкі, убачыць на іх водгукі і каментары, прэзентаваць свае здольнасці. Чаму б і не?

Па-другое, гэта выдатны дапаможнік у пошуку аднадумцаў, супрацоўнікаў і кліентаў.

Па-трэцяе, неверагодна хочацца дзяліцца карыснымі парадамі і асабістым вопытам, дзеля таго каб дапамагчы камусьці і хаця б крышачку Свету.

Пачнем… Мой родны горад – Салiгорск, што у Менскай вобласцi Рэспублiкi Беларусь. У iм я пражыла усе свае памятныя i няпамятныя гады (за вынiкам пяцi унiверсiтэцкiх). Марыла працягваць сталiчнае жыццё, але магутны лёс вярнуў маю асобу додому, менавiта каб да канца пранiкнуцца iм, пазнаць яго, паведаць аб яго цудоўных тайнах і рэалізаваць сваё прызначэнне (для апошняга, як мне падаецца, месца нараджэння шмат чаго значыць). Усё, што тычыцца яго, Вы зможаце знайсці па адпаведнай метцы.

Больш, чым год займаюся ацэнкай нерухомасці, таму проста не магу праігнараваць гэтую вобласць сваіх навыкаў. Мушу аўтаматызаваць гэты напрамак дзейнасці і зрабіць у ім максімальна выгаднае супрацоўніцтва. Несумненна, што я магу індывідуальна займацца гэтай дзейнасцю, бо маю атэстат ацэньшчыка. Таму зацікаўленых запрашаю наведаць катэгорыю Оценка недвижимости. Тут можна знайсці бланк заказу і аформіць яго за хуткі час. Гэта тое, што будуецца само, а тое, да чаго ёсць iртарэс назаву заняткi йогай (але хiба толькi iнтарэс? Безумоўна гэта вялiкi дапаможнiк у пабудове маёй iндывiдуальнасцi). І гэта не адзіны накірунак. У маiм блозе Вы таксама зможаце зрабiць вiртуальнае падарожжа па частках Беларусi i ня толкi, пазнаёміцца з рэцэптамі вегетарыянскай кулінарыі, карыснымі парадамі ў рацыёне харчавання, з правільнымі адносінамі да сябе і Свету.

Яшчэ адзін накірунак у маім жыцці заняла фатаграфія. Калi ўмееш назiраць за наваколлем абавязкова будзеш бачыць шмат цікавых падзеяў, а калі ведаеш яшчэ, што гэта адзiны момант.. як не аставiць яго у памяцi? Улюблёная у гэты працэс, праз прызму свайго бачання, ЯНА пакідае гэты момант дзеля вашага захаплення. У спецыяльнай рубрыцы Фотография вы можаце праглядзець мае працы, а таксама пакінуць свае водгукі і каментары, ну i калі спадабаецца праца – з радасцю прыму заяўку на фотасесію! ;)

Канешне, усе гэтыя раздзелы улічваюць спасылкі на карысную літаратуру, і не сакрэт, што базу маіх думак складаюць яны. Таму, калі Вас штосьці зацікавіць, вы абавязкова зможаце прачытаць аб гэтым болей.

Пад прэсiнгам абставiн і ўлады лёсу даводзiцца пiсаць стыхi. Неяк без адрэналiну яны падаюцца мне пустымi :) Але я вельмі цаню ў сабе гэтую якасць, бо нішто так тонка не апіша мяне, як тое, што прайшло праз прызму маёй душы. Таму запрашаю знаёміцца са мной глыбей у рубрыцы Стихи.

Вельмі люблю беларускую мову і хачу лічыць сябе сапраўдным яе нозьбітам! Даруйце, тыя, хто не разумее, ці не прызнае напісанае зараз мною, штосьці застанецца і на расейскай! :) Але тут абавязкова з’явіцца магчымасць перакладу!

Яшчэ раз вітаю Вас на маім персанальным сайце і жадаю прыемнага падарожжа па ім!

PS. Асабicтую падзяку дасылаю Zmicerу, якi дапамог мне як маральна, так i фiзiчна зрабiць гэты сайт!

Анализ сайтов, проверка тиц, pr